Дворец культуры РУПП «Гранит»

Версія для друку

Палац культуры РУВП «Граніт» быў адкрыты ў жніўні 1982 года і з таго часу выступае ў якасці асноўнай сцэнічнай пляцоўкі пры арганізацыі розных дзяржаўных, гарадскіх і прафесійных святаў, конкурсаў, мерапрыемстваў для дзяцей і дарослых.
На працягу ўсяго часу з моманту адкрыцця тут створаны спрыяльныя ўмовы для арганізацыі культурнага адпачынку работнікаў прадпрыемства, існавалі і існуюць розныя формы вольнага часу: вакальна-харавыя, тэатральна-драматычныя, харэаграфічныя, тэхнічная творчасць.
На дадзены перыяд існуюць 4 дзіцячыя і 4 дарослыя фарміраванні творчай дзейнасці, такія як:
  • - дзіцячы ўзорны калектыў эстрадна-спартыўнага танца «Эдэльвейс»;
  • - дзіцячы ўзорны лялечны калектыў «Емеля»;
  • - дзіцячы калектыў эстраднага спеву;
  • - гурток «Робататэхніка»

Дарослыя калектывы:
  • - вакальна-харавая група;
  • - народны тэатр мініяцюр «Гранітны каламбур»;
  • - танцавальны калектыў «МikaDance»;
  • - творчы калектыў «Новая Фракцыя».

За падтрымку дзіцячай творчасці, высокі прафесійны ўзровень, за вялікі ўнёсак у выхаванне юных талентаў і плённае супрацоўніцтва ў галіне дзіцячай і моладзевай творчасці калектывы Палаца культуры былі ўганараваны мноствам дыпломаў рознай ступені і накіраванасці, уключаючы лісты падзякі. Акрамя грамат і падзяк, калектывы былі ўганараваны адмысловымі прызамі і граматамі, сертыфікатамі за ўдзел у многіх Міжнародных моладзевых праектах, фестывалях, конкурсах, канцэртных праграмах.
  Палац культуры знаходзіцца ў «эпіцэнтры» культурнага і грамадскага жыцця горада. Гэта накладвае на яго калектыў немалую адказнасць. Работнікі Палаца культуры, працягваючы закладзеныя традыцыі, пастаянна знаходзяцца ў творчым пошуку новых форм і метадаў работы.


Нашы кантакты:

Тел. 8(01647)68-99-1 Люст Людміла Фёдараўна (загадчык)
Тел. 8 (01647) 27-063  (вахта)