Санаторий «Свитанок»

Версія для друку

Санаторый «Світанак» - жамчужына беларускага Палесся.

 

Асноўнай задачай санаторыя з’яўляецца аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне работнікаў РУВП “Граніт”, накіраванае на ўмацаванне іх здароўя і прафілактыку прафесійных і іншых захворванняў. Профіль санаторыя – захворванні органаў дыхання, касцёва-мышачнай сістэмы і злучальнай тканкі, сістэмы кровазвароту. Санаторый «Світанак» плануе сваю дзейнасць і вызначае перспектыву развіцця, зыходзячы з патрэб прадпрыемства і рынку санаторна-курортных паслуг у лячэбна-аздараўленчай дзейнасці. За 2022 год рэалізавана 1611 пуцёвак і пуцёвак выхаднога дня.

Працягласць знаходжання ў санаторыі ў 2023 годзе, згодна з зацверджаным на каляндарны год графікам заездаў, складае 18 дзён.

Кошт пуцёўкі на 03.01.2024 складае 1296 руб.00 кап., з якога, згодна з калектыўнай дамовай РУВП «Граніт», кампенсуецца наступная сума, уключаючы курортны збор:

1. работнікамі прадпрыемства (11%) - 142 руб.56 кап.;

2. пенсіянерамі прадпрыемства, якім арганізавана лячэнне і аздараўленне ў залежнасці ад бесперапыннага стажу на прадпрыемстве перад выхадам на пенсію – з 1 лістапада па 1 траўня (11%.

3. пры аздараўленні дзяцей работнікаў прадпрыемства да 18 гадоў (11%).

Для асоб, якія жадаюць набыць пуцёўку ў санаторый «Світанак» на заяўленую імі колькасць дзён, кошт 1 ложка-дня складае 72 руб., дадаткова бярэцца курортны збор.

У кошт пуцёўкі ўваходзіць пражыванне, 5-разавае харчаванне (сняданак, абед, падвячорак, вячэра, 2 вячэра), культурна-масавыя мерапрыемствы, адзін з відаў цеплалячэння (парафінавыя і азакерытавыя аплікацыі), гразелячэння (аплікацыі сапрапелевай граззю), святлолячэння, электралячэння, спелеатэрапія, інгаляцыйная тэрапія (1 від), пітное лячэнне мінеральнай вадой, розныя лячэбныя ванны (бішафітавыя, з марской соллю з рознымі дадаткамі, сапрапелевыя (экстракт лячэбных гразяў), шкіпінаравыя з белай або жоўтай эмульсіяй, хвойныя, валерыянавыя), дыетатэрапія і медыкаментознае лячэнне па паказаннях.

   

Прэйскуранты санаторыя "Свiтанак"

 


Предлагаются подарочные сертификаты на различные виды платных процедур, которые вы можете подарить своим близким к различным праздникам и событиям. Будем рады видеть вас и ваших близких, как на отдыхе в санатории «Свитанок», так и при посещении платных процедур. Хороший сервис и высокое качество обслуживания гарантируем. Приятного вам времяпровождения в нашем санатории. 


Наши контакты:


тел.8 (01647) 60-40-9 (экономист)
8 (01647) 68-27-7 (главный врач)
8 (01647) 60-43-9 (администрация)