Рознічны гандаль па ўзорах

Версія для друку

ПАВАЖАНЫ ПАКУПНІК!

ІНФАРМАЦЫЯ АБ ВОДПУСКУ ПРАДУКЦЫІ ПА ЎЗОРЫ Ў ГАНДЛЁВЫМ АБ’ЕКЦЕ РУВП «ГРАНІТ»

тэлефон для даведак: +375 1647 43635

           Для набыцця друзу праз гандлёвы аб’ект па ўзорах фізічным асобам неабходна прадастаўляць рашэнне органаў дзяржаўнага кіравання аб выдзяленні зямельнага ўчастка пад забудову.

 

З адпускнымі цэнамі на нярудныя будаўнічыя матэрыялы, пясок раскрыўной вытворчасці РУВП «Граніт» Вы можаце азнаёміцца ў прэйскурантах:


ПРЭЙСКУРАНТ №106 на нярудныя будаўнічыя матэрыялы для рознічнага гандлю

 

График


ПАРАДАК ВОДПУСКУ ПРАДУКЦЫІ РУВП «ГРАНІТ»:

 Уезд на тэрыторыю прадпрыемства ажыццяўляецца з трасы М10 праз кантрольна-прапускны пункт №2, на якім размяшчаецца аўтавесавая, дзе ажыццяўляецца:

загрузка карты...

1) узважванне парожняга аўтатранспартнага сродку пакупніка;

2) азнаямленне кіроўцы з інструкцыяй па ахове працы, з пашпартамі забояў экскаватара і пагрузчыка;

3) выдача схемы праезду да пункта загрузкі; 


4) паўторнае ўзважванне гружанага транспартнага сродку пасля загрузкі для вызначэння вагі грузу пасля загрузкі;

5) аплата;

6) афармленне транспартных дакументаў.

На тэрыторыі прадпрыемства Вы можаце наведаць пункт харчавання - традыцыйную сталовую з сытнай ежай і цэнамі, якія прыемна Вас здзівяць.

Схему праезду і графік працы сталовай можна паглядзець ТУТ


Кантрольна-прапускны пункт №2

Кантрольна-прапускны пункт №2