Унікальнасць рэспубліканскага унітарнага вытворчага прадпрыемства «Граніт» заключаецца ў тым, што яно з’яўляецца горадаўтваральным і лёс кожнага жыхара маладога горада рэспублікі так ці інакш звязана з РУВП “Граніт”. Улічваючы гэты факт і ўсю адказнасць за працаўнікоў прадпрыемства, асабліва маладое пакаленне горада, максімальна адпрацавана сістэма работы ў аб'ектах сацыяльнага прызначэння, дзе улічаны рэкамендацыі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лунінецкага райвыканкама, станоўчы вопыт іншых вытворчых калектываў як раёна, так і рэспублікі, улічаны пажаданні работнікаў прадпрыемства і ўвасабляюцца найлепшыя традыцыі, якія склаліся ў калектыве.
Прапаганда здаровага ладу жыцця і стварэнне неабходных умоў для паўнавартаснага развіцця завадчан і членаў іх сем’яў з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў у рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі на РУВП «Граніт».
На прадпрыемстве вялікая ўвага надаецца культурна-масавай працэ з работнікамі, маладым пакаленнем, найважнейшай часткай якой з’яўляецца выяўленне і падтрымка таленавітай моладзі. Прыярытэтнымі кірункамі ў дадзенай працэ з’яўляюцца мерапрыемствы па ўмацаванні сувязі з вытворчасцю, выхаванні гонару за роднае прадпрыемства, любові да сваёй прафесіі. Праца творчых калектываў накіравана на рэалізацыю канкрэтных праграм маральна-асветніцкага, эстэтычнага і забаўляльнага плана для рознай аўдыторыі і ўзроставай катэгорыі.
Цудоўную магчымасць для аздараўлення і адпачынку мы прапануем у нашым санаторыі «Світанак». Акрамя натуральных пераваг, такіх як мяккі клімат і маляўнічая прырода, лес, мы можам пахваліцца шырокай лячэбнай базай, камфортнымі ўмовамі пражывання і добразычлівым, кваліфікаваным персаналам.
Адпачынак у нашай здраўніцы – гэта не толькі камфорт, дасведчаныя спецыялісты, збалансаванае харчаванне і спектр лячэбных працэдур, якія дапамагаюць палепшыць здароўе, аднавіць працаздольнасць, атрымаць добры настрой, але і выдатнае спалучэнне разумных цэн, традыцый і сучасных рэсурсаў.
У сучасным жыцці на нас ускладзена надзвычай важная місія па фарміраванні грамадскай думкі, расстаноўцы прыярытэтаў і аб’яднанні намаганняў у імя стабільнасці і дабрабыту ва ўсіх галінах жыцця.
Вынікам мэтанакіраванай сумеснай працы адміністрацыі і прафсаюза з’яўляецца здаровы маральна-псіхалагічны клімат і стабільная грамадска-эканамічная сітуацыя ў калектыве РУВП «Граніт», якая дазваляе выконваць прадпрыемству пастаўленыя задачы ў справе развіцця будаўнічай галіны Рэспублікі Беларусь.