Дэбют удаўся: нашы работнікі сталі прызёрамі ў турыстычным скалалажанні
20.11.2026
Сёння ў лёгкаатлетычным манежы Брэста прайшлі абласныя спаборніцтвы па турыстычным скалалажанні. Іх арганізавала Брэсцкая абласная арганізацыя прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў.
Памочнік машыніста буравога станка Васіль Баган і тынкоўшчык Валянціна Капытнік упершыню прынялі ўдзел у такіх спаборніцтвах.
І ў выніку Васіль Баган заняў першае месца, а наша каманда ў агульным заліку заваявала трэцяе месца.
Віншуем калег з выдатным выступленнем і жадаем новых спартыўных перамог!