Версія для друку
Паважаныя турысты і госці нашага прадпрыемства, папярэдні запіс на экскурсіі і на наведванне музейнай экспазіцыі без экскурсійнага абслугоўвання з’яўляецца абавязковым!
Запіс на экскурсіі будзе праводзіцца з панядзелка па нядзелю з 8.15 да 10.00 па тэлефонах: +375 (1647) 43-647 або +375 (44) 78-31-428 (А1).
Паважаныя турысты і госці нашага прадпрыемства! 17, 18, 19, 20, 26, 27 красавіка музей РУВП "Граніт" працаваць не будзе ў сувязі з водпускам экскурсавода.
Узор дагавору на экскурсійнае абслугоўванне
Дарагія госці!
Мы рады вас вітаць на Рэспубліканскім унітарным вытворчым прадпрыемстве “Граніт” Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь!
Дзякуем за аказаны нам давер.
Мы знаходзімся ў Лунінецкім раёне, за 48 кіламетраў ад раённага цэнтра – горада Лунінца паблізу аўтамабільных дарог: Кобрын – Гомель, Мікашэвічы – Мінск. Непадалёку знаходзіцца чыгуначная станцыя Сітніца на лініі Калінкавічы – Лунінец. Адлегнасць да горада Брэста -279 км, да Мінска – 198 км.
Заезд на тэрыторыю нашага прадпрыемства просім вас здзяйсняць праз КПП №1 РУВП “Граніт” (з боку Мікашэвіч). Геаграфічныя каардынаты КПП №1: даўгата 52.21076, шырата 27.41241. Побач з кантрольна-прапускным пунктам знаходзіцца бясплатная паркоўка і веластаянка.
Клопат пра ваша здароўе
Клапоцячыся пра ваша здароўе, мы ўстанавілі ў нашым музеі бактэрыцыдны рэцуркулятар паветра. Ён мае высокую ступень паражэння мікраарганізмаў, такіх як бактэрыі, плесня, вірусы.
Па прыезде групы экскурсаводправядзе мэтавы інструктаж па ахове працы і здароўя і выдасць неабходныя сродкі індывідуальнай абароны.
З коштам на экскурсійныя паслугі можна азнаёміцца на нашым сайце
www.granit.by. У верхняй частцы сайта ёсць раздзел “Пакупнікам”, уваходзім у “ Прэйскуранты”, выбіраем “Прэйскурант №11 – экскурсія”.
Мы рады прапанаваць вам наступныя экскурсійныя паслугі:
1. Наведванне музейнай экспазіцыі без экскурсійнага абслугоўвання.
Вы можаце самастойна прайсціся па музею, азнаёміцца з экспанатамі і прачытаць інфармацыйныя тэксты.
2. Наведванне музейнай экспазіцыі з экскурсійным абслугоўваннем.
Сюды ўваходзіць паказ відэаролікаў аб гісторыі станаўлення і тэхналагічным працэсе нашага прадпрыемства і экскурсія па зале музея з аповедам экскурсавода. Усё гэта займе 1 гадзіну вашага часу.
У нашым музеі вас чакае экскурс у гісторыю прадпрыемства, пазнавальная калекцыя горных парод, унікальная калекцыя астанкаў старажытных жывёл, якія жылі на нашай тэрыторыі каля 200 тысяч гадоў таму назад, і яшчэ многа ўсяго цікавага.
Прапанаваная экскурсія праводзіцца толькі для групы ад 5 чаловек.
У нас ёсць гандлевы аб’ект «музей». Спецыяльна для нашых гасцей выраблена больш за 70 найменняў эксклюзіўных сувеніраў з прыгожым выглядам нашага гранітнага кар’ера “Мікашэвічы” і прадпрыемства.
Музей адкрыты для наведвальнікаў з панядзелка па нядзелю з 13.00 да 16.30.
Перапынак на абед з 12.00 да 13.00.
Выхадныя дні: дзяржаўныя святы і святочныя дні.
Папярэдні запіс на экскурсіі абавязковы!
Запіс на экскурсіі з панядзелка па нядзелю з 8.15 да 10.00 па тэлефонах: +375 (1647) 43-647 або 80 (44) 78-31-428 (А1).
Тэлефоны для даведак: +375 (1647) 43-647 або 80 (44) 78-31-428 (А1).
3. Знаёмства з тэхналагічным працэсам работы гранітнага кар’ера “Мікашэвічы”.
Мы з вамі накіроўваемся на аглядальную пляцоўку гранітнага кар’ера “Мікашэвічы”. Дарога ў адзін бок уздоўж борта кар’ера займе 20 хвілін. Аглядальная пляцоўка памерам больш за 100 м. абсталявана навесам, пад якім можна схавацца ад сонца і ў час дажджу, запоўненарозным тэхналагічным абсталяваннем: шынамі, часткамі драбілак, гідрамолата і буравога станка, а яшчэ каўшамі, негабарытамі, гусенічным бульдозерам “Чэтра”, 27-тонным аўтамабілем БелАЗ, франтальным пагрузчыкам БелАЗ і іншым.
Для вашай бяспекі аглядальная пляцоўкамае двайную агароджу: сеткавую і поручневую. Побач з ёй знаходзіцца адгароджаная зона з умывальнікам і біятуалетамі.
У гэту экскурсію ўваходзіць аповед пра РУВП “Граніт” і пра тэхналагічны працэс кар’ера “Мікашэвічы” (20 хвілін) і 30 хвілін вольнага часу, каб вы змаглі сфатагравацца.
Экскурсія праводзіцца толькі для групы ад 5 чалавек з панядзелка па чацверг, у суботу і нядзелю з 10.00 да 12.00 і з 13.00 да 16.30. Яна займе 1 гадзіну 20 хвілін вашага часу.
4. Індывідуальная аўтамабільная экскурсія “Пракацiся на БелАЗе”.
Гэта аглядавая экскурсія па гранітным кар’еры “Мікашэвічы” для аднойасобы.Турыст займае пасажырскае месца побач з вадзіцелем 90-тоннага кар’ернага самасвала БелАЗ.
Першае месца прыбыцця – вадаспады, якія знаходзяцца на адмеціне мінус 60 метраў ад узроўню зямлi.
Другое – гарызонт на адмеціне мінус 120 метраў ад зямлі, дзе зблiзку вы зможаце ўбачыць працэс работы буравых станкоў.
Гэтая экскурсія займе ў вас 1 гадзіну 30 хвілін.
Яна праводзіцца з панядзелка па нядзелю з 13.00 да 16.30.
5. Экскурсія “Знаёмства з ландшафтам гранітнага кар’ера “Мікашэвічы”.
Мы з вамі спускаемся ў кар’ер на адзін са здабычных уступаў, дзе вы больш даведаецеся аб ім, зможаце палюбавацца вадаспадамі і прыгожым відам, а яшчэ зрабіть фота на памяць.
Экскурсія праводзіцца толькі для групы ад 5 да 45 челавек. Час правядзення экскурсіі: з панядзелка па нядзелю з 10.00 да 12.00 або з 13.00 да 16.30.
6. Экскурсія “Прафесія машыніст крочачага экскаватара ЭШ11/70”.
Паказ ЭШ11/70 і азнаямленне з асноўнымі абавязкамі і прафесійнымі патрабаваннямі, якія прад’яўляюцца да машыніста экскаватара кар’ернага горнага ЭШ11/70 на РУВП “Граніт”.
Месца правядзення экскурсіі: паўночна-заходні борт гранітнага кар’ера “Мікашэвічы” (гарызонт + 106).
Турысты падымаюцца ў кабіну экскаватара малымі групамі па 5 чалавек.
Экскурсія праводзіцца для груп ад 5 да 25 чалавек. Дзеці, якія не дасягнулі 7-мі гадоў, не дапускаюцца.
Экскаватар у час правядзення экскурсіі знаходзіцца ў нерабочым стане.
Экскурсія праводзіцца з панядзелка па нядзелю з 13.00 да 16.30
.
7. Экскурсія “Прафесія машыніст экскаватара кар’ернага горнага ЭКГ-12К”.
Паказ ЭКГ-12К і азнаямленне з асноўнымі абавязкамі і прафесійнымі патрабаваннямі, якія прад’яўляюцца да машыніста экскаватара кар’ернага горнага ЭКГ-12К на РУВП “Граніт”.
Месца правядзення экскурсіі: паўночна-захадні борт гранітнага кар’ера “Мікашэвічы” (гарызонт + 82).
Турысты падымаюцца ў кабіну экскаватара малымі групамі па 3 чалавекі.
Экскурсія праводзіца для груп ад 5 да 25 чалавек. Дзеці, якія не дасягнулі 7-мі гадоў, не дапускаюцца.
Экскаватар у час правядзення экскурсіі знаходзіца ў нерабочым
стане.
Экскурсія праводзіцца з панядзелка па нядзелю з 13.00 да 16.30.
Сталовая
Яшчэ можам вам прапанаваць паабедаць у нашай сталовай, якая разлічана на 220 пасадачных месцаў.
Для вас нашы повары прыгатуюць разнастойныя мясныя і посныя стравы, а таксама фірменныя. Цудоўны смак прыгатаваных страў вас парадуе, а кошт прыемна здзівіць.
Абеды прапаноўваюцца группам з колькасцю больш за 10 чалавек. Рэкамендуем запісвацца на абеды загодзя, за некалькі дзён да прыезду на экскурсію, і абавязкова паведаміць супрацоунікам музея пра неабходнасць суправаджэння вашай групы ў сталовую, паколькі мы з вамі знаходзімся на рэжымным аб’екце, і наведванне ўсіх месцаў тэрыторыі прадпрыемства магчыма толькі з асобай, што вас суправаджае.
Магчымы час для арганізаваных абедаў з 13.30 да 16.00.
Для заявак на абеды можна патэлефанаваць з панядзелка па пятніцу з 9.00 да 11.00 па тэлефоне 80164743478.
Спосабы аплаты за абед: наяўныя грошы і банкаўскія карты.
Дарагія госці, нагадваем што папярэдні запіс на экскурсію абавязковы!
Будзем рады вас бачыць з панядзелка па нядзелю з 10.00 да 12.00 і з 13.00 да 16.30.
Абедзены перапынак з 12.00 да 13.00.
Выхадныя дні: дзяржаўныя святы і святочныя дні.
Тэлефоны для даведак:+375 (1647) 43-647 або +375 (44) 78-31-428 (А1).
Запіс на экскурсіі здзяйсняецца з панядзелка па нядзелю з 8.15 да 10.00.
Спосабы аплаты экскурсій: наяўные грошы, банкаўскіе карты, безнаяўны разлік (дагаворы).
Будзем рады адкрыць вам прыгожы куток Палесскага краю!
Сачыце за інфармацыяй пра наша прадпрыемства у сацыальных сетках:
https://vk.com/ruppgranit
https://www.instagram.com/ruppgranit/
https://www.facebook.com/ruppgranit
І глядзіце на нас з дапамогай 3D панарамы.